Пра мяне

Нарадзіўся 12 снежня 1987 г. у г.Бабруйску Магілёўскай вобласці тады яшчэ не Рэспублікі Беларусь, а БССР. У верасні 1994 г. пайшоў у першы клас сярэдняй школы №10 гэтага ж горада. У ёй жа адвучыўся наступныя 11 год. Цікавасць да гісторыі стала праяўляцца з пятага-шостага класаў. З дзевятага класа рэгулярна ўдзельнічаў у гарадзкіх і абласных алімпіядах па гісторыі. У 2005 годзе паступіў на першы курс гістарычнага факультэта(аб чым часам вельмі шкадую). У 2010 г. пасля паспяховага атрымання вышэйшай адукацыі паступіў у магістратуру гэтага ж універсітэта на спецыяльнасць “Айчынная гісторыя”, дзе навучаюся і дагэтуль.

Hosted by uCoz